Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:38 ]  Сталыя сябры Рады Бясьпекіі ААН, абмяркуюць у Жэнэве будучыню Іраку


ЖЭНЭВА: Міністры замежных справаў пяці сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН, ЗША, Расеі, Францыі, Кітаю і Велікабрытаніі, маюць сустрэцца сёньня ў Жэнэве, каб абмеркаваць будучыню Іраку. Міністры засяродзяцца на амэрыканскім праекце новай рэзалюцыі, у якой заклікаецца накіраваць у Ірак міжнародныя сілы, а таксама фінансава дапамагчы ў адбудове і стабілізацыі Іраку. На сустрэчу мае прыбыць таксама генеральны сакратар ААН Кофі Анан. Адразу пасьля прыбыцьця ў Швейцарыю, дзярж-сакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што прапанова Францыі, каб хутка перадаць ўладу ў Іраку самім іракцам “ цалкам нерэальная”. У сувязі з амаль штодзённымі атакамі на амэрыканцаў у Іраку, ЗША хочуць, каб Рада Бясьпекі ўхваліла накіраваньне ў Ірак міжнародных сілаў бясьпекі пад эгідай ААН, якія аднак падлягалі б амэрыканскаму камандаваньню.
XS
SM
MD
LG