ЛЁНДАН: Брытанскія ўлады паўторна адкрылі сталічнае лётнішча Гатвік. Учора вечарам, была эвакуавана і закрыта паліцыяй частка лётнішча , пасьля таго, як недалёка ад паўдзённага тэрміналу, быў знойдзены пакінуты, падазроны аўтамабіль. Улады загадалі эвакуацыю гэтага тэрміналу, заблякавалі бліжэйшую ўтамагістраль, спынілі чыгуначны рух у гэтым раёне, і ўзмоцнілі кантроль багажоў. Інцыдэнт у Лёндане адбыўся дзень пасьля другой гадавіны тэрарыстычнай атакі на Амэрыку.