Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Прадстаўнік Эўразьвязу: у Афганістан трэба накіраваць яшчэ некалькі тысячаў заходніх жаўнераў


БРУСЭЛЬ. У Афганістан трэба накіраваць яшчэ некалькі тысячаў заходніх жаўнераў, - заявіў сёньня адмысловы пасланьнік Эўрапэйскага Зьвязу Фрэнсыск Уэндрэл. Паводле ягоных словаў, неабходна распаўсюдзіць уплыў цэнтральнага ўраду за межы Кабулу і спыніць безкантрольнае ўладараньне ў рэгіёнах мяйсцовых ваенных камандзіраў. Ундрэл папярэдзіў, што ў адваротным выпадку, будучыя выбары чакае немінучы правал. Цяпер у Афганістане 5 тысячаў міжнародных міратворцаў і 11 тысячаў жаўнераў ЗША.
XS
SM
MD
LG