АНКАРА. ЗША і Турэччына дамовіліся пра сумесныя дзеяньні ў справе курдзкіх паўстанцаў з Турэччыны, якія базуюцца на поўначы Іраку.
Кіраўнік амэрыканскай дэлегацыі Лін Пэско заявіла пасьля спатканьня ў Анкары, што бакі распрацавалі даклядны плян захадаў, аднак адмовіліся падаць дэталі гэтага пляну.
Курдзкая працоўная партыя ўжо цягам 15 гадоў вядзе узброенае змаганьне супраць турэцкіх уладаў. Дзярждэпартамант ЗША ўключыў яе ў сьпіс тэрарэстычных арганізацыяў.