Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:24 ]  МАГАТЭ: Іран да 31 кастрычніка мусіць давесьці, што ягоная ядзерная праграма мае мірны характар


ВЕНА. У сталіцы Аўстрыі рада дырэктараў МАГАТЭ ўхваліла рашэньне, паводле якога да 31 кастрычніка Тэгеран мусіць прадаставіць усе доказы таго, што ягоная атамная праграма носіць выключна мірны характар. Раней Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі зьвярнуўся да сябраў Рады дырэктараў МАГАТЭ з просьбай не паддавацца палітычнаму ўціску з боку Злучаных Штатаў і іншых заходніх дзяржаваў ды адмовіцца ад прызначэньня для ягонай краіны нейкага дакладнага тэрміну.
XS
SM
MD
LG