Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:25 ]  Вайскоўцы ЗША выпадкова забілі 8 ірацкіх паліцыянтаў


БАГДАД. Сёньня ў горадзе Фалуджа прынамьсі 8 сябраў ірацкай паліцыі і адзін целаахоўнік з Ярданіі загінулі ў выніку абстрэлу амэырканскімі жаўнерамі. Згодна з дадзенымі мясцовай паліцыі, мэдыкаў і сьведкаў, канвой ірацкіх спэцслужбаў з Фалуджы пад’ехаў да амэрыканскага блёк-посту непадалёк ад Ярданскага шпіталю. Амэрыканскія жаўнеры памылкова пачалі абстрэл калёны. Прынамсьі яшчэ пяць чалавек былі параненыя. Сёньня ўначы два амэрыканскія жаўнеры загінулі і яшчэ 7 былі параненыя цягам рэйду ў горадзе Рамадзі ў 100 кілямэтах ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG