Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:23 ]  Курай адклаў фармаваньне палестынскага ўраду


ЕРУСАЛІМ. Прапанаваны Ясірам Арафатам на пасаду прэм’ер-міснітра аўтаноміі Ахмэд Курай адклаў фармаваньне новага кабінэту міснітраў, патлумачыўшы гэтае рашэньне тым, што выгнаньне Арафата прывядзе да выбуху на Блізкім Усходзе.Прадстаўнік Палестыны на перамовах у пытаньні ўрэгуляваньня Саэб Эрэкат заявіў, што ў такіх умовах пра фармаваньне новага ўраду аўтаноміі ня можа ісьці гаворка. "Як можна сфармаваць урад, калі ёсьць рашэньне ізраільцаў,якое нібыта меч над галавой? Гэта занадта цяжкая задача для Курая і гэта трэба спыніць. Гэтае рашэньне мусіць быць скасаванае, каб даць шанец фармаваньню ураду, шанец дарожнай мапе і шанец мірнаму працэсу”. Тысячы палестынцаў правялі акцыі пратэсту на Заходнім беразе Ярдану. Яны выказвалі сваю падтрымку Ясіру Арафату
XS
SM
MD
LG