БРАТЫСЛАВА. Папа Ян Павал Другі сёньня наведаў славацкі горад БАНСКА-БЫСТРЫЦА. Ён правёў імшу пад адкрытым небам, на якой прысутнічала болей за 100 тысячаў чалавек. На сёньняшні дзень таксама заплянаваная сустрэча Папы з прадстаўнікамі як каталіцкай царквы Славаччыны, так і іншых канфэсіяў. Візыт Папы ў Славаччыну завяршаецца ў нядзелю. У гэты дзень Папа плянуе беатыфікаваць як пакутнікаў біскупа і манашку, якія былі перасьледваныя камуністычным рэжымам у 50-я гады.