ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у інтэрвью нямецкаму тэлебачаньню паўтарыў, што Злучаныя Штаты ня могуць перадаць усю адказнасьць за сытуацыю ў Іраку ААН. Паўэл заявіў, што хаця ААН адыгрывае жыцьцёва важную ролю ў Іраку, Злучаныя Штаты не падтрымаюць рэзалюцыю Рады бясьпекі, якая можа абмежаваць уладу пераходнага ірацкага ўраду. Нагадаем, што ён быў створаны пад кіраўніцтвам ЗША. Заўтра ў Жэнэве адбудзецца сустрэча міснітарў замежных справаў пяці сталых сябраў Рады бясьпекі ААН і Генеральнага сакратар ААН Кофі Анана. На парадку дня сутсрэчы будзе абмеркаваньне амэрыканскага праекту рэзалюцыі ў пытаньні Іраку