ВЕНА. У сталіцы Аўстрыі працягваецца паседжаньне кіраўніцтва МАГАТЭ. На парадку дня сустрэчы было прызначэньне канчатковага тэрміну, да якога Іран мусіць прадаставіць усе доказы таго, што ягоная атамная праграма носіць выключна мірны характар. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі сёньня паўтарыў заклік да сябраў МАГАТЭ адмовіцца ад прызначэньня нейкага дакладнага тэрміну. Харазі зьвярнуўся да сябраў Рады дырэктараў МАГАТЭ з просьбай не паддавацца палітычнаму ціску з боку Злучаных Штатаў і іншых заходніх дзяржаваў. Брытанія, Францыя, Нямеччына ды Злучаныя Штаты настойваюць на прызначэньні 31 кастрычніка ў якасьці апошняй даты. Па зьвестках інфармацыйнага агентцва Рэйтэрс, Рада дырэктараў ухваліла 31 кастрычніка як апошні тэрмін для Тэгерану.