РЫМ. Нямеччына сёньня выказал пратэст супраць плянаў кіраўніцтва Эўразьвязу ўвесьці квоты на імігрантаў. У сваёй прамове перад мінсітрамі ўнутраных справаў краінаў-сябраў аб’еднанай Эўропы, кіраўнік нямецкага МУС заявіў, што ягоная краіна не гатовая перадаць нацыянальны кантроль над пытаньнямі іміграцыі. У сваю чаргу Францыя, Італія і Партугалія выступаюць за прыняцьцё Эўракамісіяй адпаведных квотаў, якія буудць вызначацца на падставе патрэбаў рынку працоўнай сілы кожнай канкрэтнай краіны. Гэта было б першым крокам на шляху стварэньня цэнтралізаванай палітыкі Эўразьвязу ў пытаньнях міграцыі.