Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:15 ]  Эгіпет гатовы даць прытулак Ясіру Арафату


РАМАЛА.ЗАХОДНІ БЕРАГ. Дзесяткі тысячаў палестынцаў выйшлі на вуліцы гарадоў Рамала і Газа, каб выказаць падтрымку Ясіру Арафату, якога ўрад Ізраілю ўчора вырашыў дэпартаваць з палестынскай тэрыторыі. Арганізацыя “Фатх”, якую ачольвае Арафат, заклікала палестынцаў арганізаваць кругласутачную варту ля ягонай рэзыдэнцыі, каб запабегчы спробам гвалтоўнай дэпартацыі палестынскага лідэра. Новы прэм’ер-міністар Палестынскай аўтаноміі Ахмэд Курай заявіў, што ў зьвязку з рашэньнем ураду Ізраілю дэпартаваць з палестынскіх тэрыторыяў Ясіра Арафата, ён хутчэй за ўсё прыпыніць усялякія намаганьні ў фармаваньні новага кабінэту. ЗША і Эўразьвяз выказаліся супраць такога рашэньня Ізраілю. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заявіў, што калі Арафат будзе дэпартаваны, Эгіпет дасьць яму прытулак. Мубарак падкрэсьліў, што высылка Арафата выкліча выбух тэрарызму і гвалту.
XS
SM
MD
LG