Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:13 ]  Расейскі міністар замежных справаў завяршае балканскае турнэ


ПАДГОРЫЦА. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў завяршае сёньня паездку па краінах Балканскага рэгіёну. Сёньня ён прыбудзе ў сталіцу Чарнагорыі Падгорыцу, дзе правядзе перамовы з прэзыдэнтам чарнагорыі Філіпам Вуянавічам і прэм’ер-міністрам Міла Джуханавічам. Затым расейскі міністар накіруецца ў Любляну, дзе адбудзецца ягоная сустрэча з кіраўніцтвам Славеніі. Учора ў Белградзе Іваноў заявіў, што статус Косава можа быць вызначаны толькі ААН. У суботу ў Жэнэве Іваноў возьме удзел у кансультацыях міністраў замежных справаў пяці сталых сябраў рады Бясьпекі ААН адносна новай рэзалюцыі ў ірацкім пытаньні.
XS
SM
MD
LG