Cпадарыня Ганна Лінд неаднаразова выказвалася таксама і ў справе палітычнай сытуацыі ў Беларусі. Летась у чэрвені, у часе пікету ў цэнтры Стакгольму, прысьвечанага свабодзе слова ў Беларусі, спадарыня Лінд, у прыватнасьці, сказала:
“Жудасны і рэпрэсіўны рэжым Лукашэнкі цягне Беларусь назад. Гэтая краіна магла б цяпер быць гэтаксама заможнай, як Літва, Латвія ці Эстонія. Але Беларусь, нажаль, ідзе ў адваротныім накірунку”.