Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:43 ]  У Мэксыцы распачалася канфэрэнцыя WTO

КАНКУН. МЭКСЫКА. Тут распачалася канфэрэнцыя Усясьветнай гандлёвай арганізацыі (ангельская абрывіятура - WTO), прысьвечаная праблемам гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй. Дырэктар WTO у часе адкрыцьця форуму падкрэсьліў, што ўсе 146 краінаў-сябраў арганізацыі павінны намагацца зьліквідаваць гандлёвыя бар’еры. Прадстаўнікі краінаў трэцяга сьвету патрабуюць ад багацейшых заходніх краінаў скараціць дзяржаўныя субсыдыі сельскай гаспадаркі ды зьнізіць мытныя тарыфы на тавары з краінаў, якія разьвіваюцца. У часе канфэрэнцыі, генеральны сакратар ААН Кофі Анан абвінаваціў багацейшыя каріны сьвету ў тым, што яны пакідаюць мільёны людзей у голадзе і галечы, з-за несправядлівай гандлёвай палітыкі. У горадзе Канкун сабраліся тысячы атныглябалістаў, якія маюць намер наладзіць акцыі пратэсту. Варта адзначыць, што Беларусь дагэтуль не з’яляецца сябрам Усясьветнай Гандлёвай арганізацыі
XS
SM
MD
LG