Каір Сёньня завершылася сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Лігі арабскіх дзяржаваў. У дыскусыях ўзяў удзель міністар замежных справаў пераходнага ўраду Іраку Хашэйн Зэбары.
Аднак генеральны сакратар Лігі Амр Муса паведаміў, што прапанова надаць пераходнаму ўраду Іраку паўнапраўнае мейсца ў Лізе не знайшло поўнай падтрымкі. Паводле Амра Мусы Ліга ня будзе мець пярэчаньняў, калі ў Іраку паўстане ўрад, абраны народам. Зэбары запэўніў удзельнікаў нарады, што ў новым Іраку будуць захоўвацца правы і свабоды чалавека. Учора міністры прынялі рэзалюцыю з асуджэньне парушэньняў правоў чалавека пры рыжыме Садама Хусэйна.