Белград Сёньня адбываецца візыт прэзыдэнта Харватыі Сьціпэ Мэсіча ў Сэрбію і Чарнагорыю. Гэта – першы візыт кіраўніка Харватыі ў Бэлград пасьля 1991 году, калі Харватыя выйшла са складу Югаславіі. Пачас сустрэчы з Мэсічам прэзыдэнт Сэрбіі і Чарнагорыі Сьветазар Маркавіч заявіў:
091089
Я хачу папрасіць прабачэньня за ўсё тое зло, якое грамадзяне Сэрбіі і Чарнагорыі – усе разам і кожны паасобку зрабілі каму б то ні было з грамадзянаў Харватыі.
Прэзыдэнт Харватыі прыняў прабачэньне і ў адказ сам папрасіў прабачэньне за зло, зробленае харватамі сэрбам і чарнагорцам.
Адносіны паміж Сэрбіяй і Чарнагорыя з аднаго боку і Харватыяй з другога пачалі істотна паляпшацца пасьля сыходу ад улады прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча у 2000 годзе.
НА перамовах у Бэлградзе Сьціпэ Мэсіч абмяркоўвае шляхі уступленьня Харватыі, Чарнагорыі і Сэрбіі ў Эўразьвяз і ў НАТА.