Багдад Сёньня напоўдні Іраку была абстраляная штаб-кватэра дацкага ваенага кантынгэнту. Ніхто не пацярпеў. Учора ў горадзе Эрбіль на поўначы краіны выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Адзін чалавек загінуў, больш за 50 былі параненыя, у тым ліку 6 амэрыканцаў. Учора ж у Іраку загінуў яшчэ адзін амэрыканскі салдат, яго машына падарвалася на міне.
Польскі і латвійскі патрулі патрапілі сёньня пад абстрэл у ірацкай правінцыі Бабіль. Гэтая правінцыя ўваходзіць у зону, якую кантралюе міжнацыянальная дывізыя пад польскім кіраўніцтвам. Польскіх салдатаў абстралялі з аўтаматаў. Латвійцы патрапілі пад кулямётны абстрэл. Атакі на вайскоўцаў у польскай зоне Іраку адбываюцца амаль кожны дзень, але пакуль стратаў у міжнацыянальнай дывізыі няма.