Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  МАГАТЭ дае шанец "ядзернаму" Ірану

ВЕНА. Сёньня 35 сябраў Міжнароднага Агенцтва ў ядзернай энэргіі (МАГАТЭ) працягнуць абмеркаваньне тэксту рэзалюцыі, што абавязвае Іран да канца верасьня выканаць усе абавязацельствы паводле дамовы аб непашырэньні зброі масавага зьнішчэньня. Праект рэзалюцыі, распрацаваны Вялікай Брытаніяй, Нямеччынай і Францыяй, заклікае Іран, у прыватнасьці, спыніць усе працы, зьвязаныя з узбагачэньнем урану.Учора прадстаўнік ЗША заявіў, што Іран парушае патрабаваньні ААН. Кэнэт Брыл сказаў, што нават тыя факты, якія ўжо былі пашыраныя МАГАТЭ, даказваюць, што Іран не падпарадкоўваецца рашэньням Агенцтва ў справах атамнай энэргіі. Тым ня меней, як адзначыў Брыл, Злучаныя Штаты будуць зьвяртацца да іншых сябраў агенцтва, каб прыйсьці да высновы, ці даваць Ірану яшчэ адзін шанец вырашыць пытаньні сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG