БЭЛГРАД. Прэзыдэнт Харватыі Стэпан Месіч выпраўляецца з аднадзённым візытам ў Бэлград. Гэта першы афіцыйны візыт харвацкага прэзыдэнта ў суседнюю краіну ад 1991 году, калі Харватыя абвесьціла незалежнасьць ад Югаславіі. Заплянаваныя перамовы Месіча са Сьветазарам Маровічам – прэзыдэнтам Сэрбіі і Чарнагорыі, сэрбскім прэм’ер-міністрам Зоранам Зіўкавічам і кіраўнікамі Чарнагорыі. Чакаецца, што ў цэнтры перамоваў будуць пытаньні рэгіянальнага супрацоўніцтва і пэрспэктывы сяброўства абедзьвюх краінаў у Эўразьвязе і НАТА.