Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:12 ]  Выбух бомбы ў ірацкім Курдыстане


БАГДАД. У горадзе Ірбіль на поўначы Іраку выбухнуў аўтамабіль, у якім былі закладзеныя міны. Загінуў адзін мясцовы жыхар, параненыя каля 40 іракцаў і 6 амэрыканцаў. Параненыя амэрыканцы працавалі паводле кантракту міністэрства абароны, аднак, пакуль не вядома, ці яны былі вайскоўцамі, ці цывільнымі асобамі. Выбух адбыўся ля адміністрацыйнага будынку, які выкарыстоўваюць амэрыканскія вайскоўцы. Ірбіль – адзін з найбуйнейшых гарадоў ірацкага Курдыстану.
XS
SM
MD
LG