Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:10 ]  У Ізраілі зьдзейсьненыя два тэракты


ТЭЛЬ-АВІЎ. У Ізраілі ў аўторак адбыліся два тэрарыстычныя напады., ахвярамі якіх сталі найменей 13 чалавек. Позна ўвечары тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе ў адной з кавярняў заходняга Ерусаліму. Забітыя 6 чалавек, параненыя болей як 30. На некалькі гадзінаў раней іншы тэрарыст-сьмяротнік зрабіў выбух на аўтобусным прыпынку каля вайсковай базы пад Тэль-Авівам. Забітыя сем чалавек, параненыя найменей 20. Адказнасьць за абодвы тэракты ўзяла на сябе палестынская групоўка “Хамас”. Адміністрацыя ЗША рэзка асудзіла ўчорашнія тэрарыстычныя напады, якія ставяць пад пагрозу мірны працэс на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG