СКОП’Е. Міністэрства абароны Македоніі паведаміла пра ліквідацыю ўзброенай групоўкі “Альбанскае нацыянальнае войска”, якая правакавала сутычкі зь сіламі бясьпекі. Прадстаўнік міністэрства заявіў, што групоўка, у складзе якой пераважна крымінальныя асобы, напала на вайсковы патруль у нядзелю. Зараз жывымі засталіся толькі каля 10 баевікоў, якія хаваюцца ў 25 кілямэтрах на поўнач ад Скоп’е.