СТРАЗБУР. Рада Эўропы зьвярнулася да Арменіі і Азэрбайджану з заклікам паскорыць выкананьне дэмакратычных рэформаў і ўсіх абяцаньняў, якія гэтыя дзьве краіны далі, калі далучаліся да АБСЭ тры гады таму.
Ад Армэніі патрабуецца вырашэньне праблемаў, зьвязаных з заканадаўствам адносна мэдыяў і незалежнасьцю судовай сыстэмы.
У сваю чаргу Азэрбайджан дагэтуль не вызваліў палітычных вязьняў. Паводле АБСЭ, у гэтай краіне назіраецца “напружаная абстаноўка” напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 15 кастрычніка