ВЕНА. У Вене на зачыненым паседжаньні 35 сябраў Міжнароднага агенцтва ў ядзернай энэргіі сёньня будуць працягваць абмеркаваньне сытуацыі вакол ядзернай праграмы Ірану. Учора дырэктар МАГАТЭ Махамэд Эль-Барадэй заклікаў Іран адказаць на ўсе пытаньні, зьвязаныя зь яго ядзернай праграмай. Чакаецца, што вынікам паседжаньня стане рэзалюцыя, якая заклікае Іран падпісаць дадатковы пратакол, які дазволіць міжнародныя інспэкцыі яго ядзерных аб’ектаў.