Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:39 ]  Міністар замежных справаў часовага ўраду Іраку запрошаны на саміт Лігі арабскіх краінаў


КАІР. Міністры замежных справаў Лігі арабскіх краінаў пагадзіліся на ўдзел сябраў Кіруючай рады Іраку ў саміце гэтай арганізацыі, што адкрываецца сёньня ў Каіры. Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Эгіпту Ахмэд Махер паведаміў, што ў выніку абмеркаваньня за зачыненымі дзьвярыма, якое доўжылася 6 гадзінаў, было вырашана запрасіць на паседжаньні міністра замежных справаў часовага ўраду Іраку Хашыяра Зэбары. Шэраг арабскіх дзяржаваў адмаўляюцца празнаць новыя ірацкія ўлады, што былі прызначаныя часовай амэрыканска-брытанскай адміністрацыяй.
XS
SM
MD
LG