ВАШЫНГТОН. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва НАСА рыхтуецца аднавіць палёты касьмічных чоўнаў шматразовага выкарыстаньня, перапыненыя пасьля катастрофы шатлу “Калюмбія” на пачатку гэтага году. Мяркуецца, што шатал “Атлянтыс” накіруецца да Міжнароднай касьмічнай станцыі паміж 11 сакавіка і 6 красавіка. Канструкцыя караблю і працэдура старту будуць зьмененыя дзеля павышэньня бясьпекі палёту. “калюмбія выбухнула 1 лютага, калі вярталася з арбіты. Загінулі ўсе 7 астранаўтаў, якія знаходзіліся на борце.