РАМАЛА. Лідэр Палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат заявіў, што Ахмэд Курэі прыняў ягоную прапанову заняць пасаду кіраўніка палестынскага кабінэту мінстраў.
Сам Курэі, аднак пакуль не падцьвердзіў, што пагадзіўся на прапанову Арафата.
Раней сёньня Ахмэд Курэі сказаў, што стане прэм’ерам толькі пры ўмове, што Злучаныя Штаты і Эўрапэйскі Зьвяз будуць і надалей падтрымліваць плян мірнага ўрэгуляваньня, а Ізраіль звузіць маштабы вайсковых апэрацыяў супраць палестынцаў.