САФІЯ. Прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качаран зьвярнуўся сёньня да Баўгарыі з просьбай дапамагчы ў вырашэньні доўгатэрміновага канфлікту паміж Арменіяй і Азэрбайджанам у справе Нагорнага Карабаху.
У часе візыту ў Сафію, Качаран сказаў, што ў наступным годзе Баўгарыя буде старшыняваць у АБСЭ і таму Сафіі будзе лягчэй разсудзіць бакі.
У адказ, прэзыдэнт Баўгарыі Георгі Парванаў, падкрэсьліў, што Баўгарыя мае намер узьняць праблему Нагорнага Карабаху на высокім узроўні ў АБСЭ.