Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:13 ]  Брэмэр: ЗША выдаткавалі вельмі шмат сродкаў на адбудову Іраку


БАГДАД. Грамадзкі адміністратар Іраку Пол Брэмэр сёньня заявіў, што Злучаныя Штаты выдаткавалі беспрэцэдэнтна буйную частку на аднаўленьне Іраку. Гэтыя камэнтары Брэмэра прагучалі пасьля прамовы прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша , які ўчора зьвярнуўся з прамовай да амэрыканскага народу. Сёньня ў цэнтры Багдаду два амэрыканскія жаўнеры былі параненыя ў выніку выбуху адмысловага прыстасаваньня пад іхным аўтамабілем. У родным горадзе Садама Хусэйна Тыкрыце войскі кааліцыі вядуць рэйды, ськіраваныя супраць партызанаў. Прынамсьі 4 чалавекі былі арыштаваныя.
XS
SM
MD
LG