ЛЁНДАН. Брытанія паведаміла, што зьбіраецца даслаць у Ірак два дадатковыя батальёны вайскоўцаў.Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэфры Хун растлумачыў гэтае рашэньне сытуацыяй зь бясьпекай у Іраку, а таксама пашырэньнем задачаў, зьвязаных з намагеньнем правесьці аднаўленьне паўднёвага Іраку. Такім чынам, колькасьць брытанскіх вайскоўцаў у Іраку павялічыцца да 12 тысячаў.