Ізраільскі прэм’ер-міністар Арыэль Шарон сёньня вылятае ў Дэлі. Гэта будзе першы ў гісторыі афіцыйны візыт ізраільскага прэм’ера ў Індыю. Цягам трох дзён Шарон сустрэнецца зь індыйскімі лідэрамі, уключна з прэм’ерам Аталам Біхары Ваджпаі. У цэнтры перамоваў – вайсковае і гандлёвае супрацоўніцтва.