Скопье Каля вёскі Брэст , у 20 кіламэтрах ад сталіцы Макэдоніі адбылася перастрэлка паміж адмысловым злучэньнем паліцыі і ўзброенай албанскай групоўкаю. Некалькі албанцаў былі забітыя, паліцыя стратаў не панесла. За апэрацыяй назіралі міжнародныя наглядальнікі. Прадстаўніца АБСЭ заявіла, што размова ідзе аб ліквідацыі ўзброеных крымінальных групаў, таму АБСэ падтрымлівае апэрацыю.