Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  К. Паўэлл пра ролю ААН ў Іраку


Вашынгтон Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што Злучаныя Штаты не парададуць Арганізацыі Аб’яднаных нацыяў вядучую ролю ў Іраку. Паўэлл патлумачыў, што паколькі ЗША занялі Ірак, яны і нясуць адказнасьць за гэтую краіну. Сёньня ж памочнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла, што надышоў час для пашырэньня прысутнасьці ААН у Іраку. У пятніцу Злучаныя Штаты прадставілі Радзе бясьпекі ААН праэкт навай рэзалюцыі, якая дазволіць накіраваць у Ірак вайсковыя кантынгэнты з розных краінаў. Дзяржсакратар ЗША Паўэлл таксама заявіў сёньня, што адзінае чаго Паўночная Карэя можа прасіць у Злучаных Штатаў, гэта пэўных гарантыяў бясьпекі. Але умоваю гэтага зьяўляецца поўнае згортваньне Пхэньнянам сваёй ваенай ядзернай праграмы. Паўэлл паведаміў, што Вашынгтон вядзе кансультацыі з саюзьнікамі наконт гарантыяў бясьпекі, якія могуць быць прадастаўленыя Паўночнай Карэі. Пхэньнян заяўляе, што пойдзе на раззбраенньне, калі ЗША падпішуць дамову аб ненападзе, усталююць дыплячматычныя адносіны з КНДР і акажуць ёй фінансавую і эканамічную дапамогу
XS
SM
MD
LG