Вашынгтон Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што хто б ні стаў наступным палестынскім прэмьер-міністрам, ён мусіць працягнуць змаганьне з тэрарыстычнымі групамі.
Учора кіраўнік палестынскага ураду Махмуд Аббас падаў у адстаўку. Тлом гэтага рашэньня стаў працяг змаганьня паміж ізраільскімі войскамі і палестынскімі ваенізаванымі экстрэмісцкімі групоўкамі. Сёньня Аббас патлумачыў, што ягонае рашэньне аб алдстаўцы канчатковае.
Колін Паўэлл падкрэсьліў, што новы кіраўнік палестынскага ўраду мусіць узяць пад кантроль сілы бясьпекі і атрымаць бясспрэчны мандат ад палестынскага парляманту на змаганьне з тэрарыстычнымі арганізацыямі.