Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:37 ]  Ізраіль хоча выслаць Арафата з палестынскіх тэрыторыяў

Ерусалім Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом заявіў, што палестынскага лідэра Ясера Арафата трэба выслаць за межы палестынскіх тэрыторыяў. Прычынаю такой неабходнасьці Сільван Шалом назваў адстаўку памяркоўнага прэмьер-міністра Палестынскай аўтаноміі Махмуда Аббаса. У адказ на заяву Шалома палестынскі міністар замежных справаў Набіль Шаат заявіў, што высылка Арафата будзе мець разбуральныя наступствы для мірнага працэсу ў рэгіёне. Адстаўка Аббаса паставіла пад сумнеў рэалізацыю пляну блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”. ЗША выказалі спадзеў, што палестынскі парлямант працягне паўнамоцтвы Аббаса ў барацьбе з тэрарызмам. Занепакоенасьць адстаўкаю кіраўніка палестынскага ўраду выказаў і Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG