Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:31 ]  У Іраку працягваюцца ўзброеныя напады


БАГДАД У Іраку не спыняюцца ўзброеныя напады. Сёньня ў Басры, у брытанскай зоне адказнасьці, была двойчы абстраляная штаб-кватэра шыіцкай партыі Аль-Дава. Ніхто не пацярпеў. Гэтай ноччу каля Тыкрыту з мінамётаў была абстраляная група іракцаў, якія працуюць разам з амэрыканскімі салдатамі. Каля 5 тысячаў іракцаў правялі сёньня дэманстрацыю у паўночным горадзе Кіркук, яны патрабавалі вызваленьня мясцовага палітыка, які быў арыштаваны амэрыканскімі войскамі па абвінавачваньні ў датычнасьці да дывэрсыяў на нафтаправодзе. У правінцыі Васіт украінскі салдат забіў ірацкага кіроўцу, які не спыніўся на кантрольна-прапускным пункце. На поўдзень Іраку сёньня прыбылі яшчэ 120 брытанскіх салдатаў. Брытанскі ўрад разглядае пытаньне аб накіраваньні ў Ірак дадаткова 3 тысячаў салдатаў.
XS
SM
MD
LG