НАБЛУС: Палестынскі прэм’ер Махмуд Аббас заклікаў заканадаўцаў падтрымаць яго, або адхіліць ад пасады. Прадстаўнік палестынскага парляменту паведаміў, што галасаваньне аб вотуме даверу Аббасу, праўдападобна адбудзецца ў наступным тыдні. Сёньня, з парляментарыямі, мае устрэцца палестынскі лідэр Ясір Арафат, і выкласьці сваю пазыцыю ў спрэчцы паміж ім і Аббасам у справе паўнамоцтваў і ўлады. Аббас, якога падтрымліваюць Злучаныя Штаты, хоча пераняць кантроль над палестынскімі сіламі бясьпекі, і выступае за ажыцьцяўленьне мірнага пляну званага “ дарожнай мапай, падчас калі Арафат лічыць гэты плян “ мёртвым”. Учора, у сутычках на заходнім беразе Ярдану, загінулі адзін з паўстанчых камандзіраў Хамасу і адзін ізраільскі вайсковец.