Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:49 ]  ЗША гатовыя пайсьці на крокі ў адказ, калі Пхэньян адмовіцца ад ядзернай праграмы

ВАШЫНГТОН. Паўночная Карэя павінна зрабіць першы крок, каб урэгуляваць крызыс вакол яе праграмы стварэньня зброі масавага зьнішчэньня – лічаць Злучаныя Штаты. Прадстаўнік Белага Дому Скот МакЛелан заявіў, што сытуацыя ня зьменіцца, пакуль КНДР ня зробіць канкрэтныя захады ў раззбраеньні. Высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗШП, які пажадаў застацца неназваным, праінфармаваў пра гатовасьць Вашынгтону пайсьці на крокі ў адказ, калі Пхэньян адмовіцца ад ядзернай праграмы. Пакуль не вядома, што маецца на ўвазе – гарантыі бясьпекі Паўночнай Карэі ці дапамога ў энэргетычнай і эканамічнай галінах.
XS
SM
MD
LG