ГРОЗНЫ. У Чачні, у першы дзень агітацыйнай кампаніі ў выбарах прэзыдэнта, спыніла перадачы нацыянальная тэлерадыёкампанія.
Паведамляецца, што большасьць супрацоўнікаў напісала заявы аб звальненьні на знак пратэсту супраь зьмены кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі.
Журналісты лічаць, што зьмена кіраўніцта сталася вынікам крытыкі на адрас цяперашняга кіраўніка адміністрацыі Чачні Ахмада Кадырава.
Сёньня адмененыя тэлевізійныя выступы кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта.