ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заклікалі Палестынскую аўтаномію зрабіць больш актыўныя крокі, каб спыніць хвалю гвалту і тэрарызму супраць ізраільцаў. Прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту ЗША Рычард Баўчар заявіў, што гэта ёсьць адзіны шанец для палестынцаў пабудаваць сваю дзяржаву і спыніць тэрарызм. Баўчар таксама падтрымаў прэм’ер-міністра Палестыны Махмуда Абаса і адхіліў меркаваньне, што Злучаныя Штаты могуць адмовіцца ад палітыкі байкоту Ясіра Арафата.