ГААГА. На працэсе ў Гаагскім трыбунале былы камэндант канцлягеру ў Босьніі прызнаў сябе вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынстваў супраць чалавечнасьці. Басьнійскі сэрб Драган Ніколіч пацьвердзіў, што ў часе вайны 1992 – 1995 гадоў палонных у ягоным лягеры, пераважна, мусульманаў, забівалі, катавалі, над імі зьдзяйсьнялі сэксуальны глум. Раней Ніколіч заяўляў, што ён не вінаваты. Пракуроры патрабуюць прысудзіць яму 16 гадоў вязьніцы.
Тым часам, судовы працэс у справе былога югаслаўскага дыктатара Слабадана Мілошавіча зноў спынены з нагоды хваробы падсуднага.
Судззі папрасілі лекараў правесьці поўнае абсьледаваньне стану ягонага фізычнага і псыхічнага здароўя.