Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:06 ]  Amnisty International патрабуе дасьледваньня ў справе меркаванага катаваньня арыштаваных у Сэрбіі

НЬЮ-ЁРК. Праваабарончая арганізацыя Amnisty International запатрабавала правядзеньня дакладнага дасьледваньня паведамленьняў пра катаваньні асобаў, якіх падазраюць ва ўдзеле ў арганізацыі забойства былога прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Блізу дзьвюх тысячаў чалавек былі арыштаваныя адразу пасьля забойства. Іх падазраюць у дачыненьнях з арганізатарамі злачынства. Абвіначаньні афіцыйна былі прад’яўленыя 44 падазраваным. Amnisty International мае зьвесткі пра тое, што паліцыянты арыштаваных ў турме зьбівалі, ужывалі электрашок ды іншыя мэтады, каб дамагчыся сьведчаньняў.
XS
SM
MD
LG