РАМАЛА. Прэм’ер-мініcтар Палестыны Махмуд Абас сёньня зьбіраецца зьвярнуцца да парляманту аўтаноміі, каб падвесьці вынікі першых ста дзён свайго кіраўніцтва кабінэтам міністраў. Учора мініcтар інфармацыі Палестыны Набіл Амр паведаміў, што Абас хоча таксама зьвярнуцца да парлямантароў па падтрымку сваёй палітыкі, ськіраванай на рэалізацыю пляну мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе “дарожная мапа”.