МАСКВА. Прынамсі пяць чалавек загінулі і болей як 30 параненыя ў выніку падрыву прымеснага цягніку ў Стаўрапольскім краі Расеі. Стан сямі пацярпелых пасажэраў электрычкі вызначаецца лекарамі як скрайне цяжкі. Афіцыйна паведамляецца, што выбуховыя прыстасаваньні спрацавалі пад чацьвертым вагонам цягніку, які ехаў па маршруце Кіславодзк – Мінеральныя Воды. Некалькі вагонаў загарэліся і сыйшлі з рэек. Матывы тэракту пакуль ня высьветленыя. Паводле афіцыйных паведамленьняў, затрыманы паранены мужчына, які спрабаваў уцячы зь месца тэракту.