АНКАРА. Камандуючы сіламі НАТО ў Эўропе амэрыканскі генэрал Джэймс Джонс абмяркоўвае ў Анкары магчымасьць разьмяшчэньня турэцкіх войскаў у Іраку. Перад сустрэчай зь міністрам абароны Турэччыны Вэдждзі Ганулам Джонс зрабіў заяву, што любая дапамога ў вельмі важных намаганьнях у Іраку будзе вітацца Злучанымі Штатамі. На гэтым тыдні прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган ня выключыў, што турэцкія вайскоўцы будуць дысьлякаваныя ў Іраку. Паводле Эрдагана, рашэньне можа быць прынятае ўрадам, затым яго павінен зацьвердзіць парлямэнт.