ТЭГЭРАН. Вялікая Брытанія часова зачыніла сваю амбасаду ў Тэгэране, пасьля таго, як яе буданак быў абстраляны невядомымі нападнікамі. На некалькі гадзінаў раней Іран адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Лёндане. Стасункі паміж дзьвюма краінамі пагоршыліся пасьля таго, як у брытанскай сталіцы паводле патрабаваньня аргентынскіх уладаў у жніўні быў затрыманы былы высокапастаўлены дыплямат. Ордэр на ягоны арышт быў выпісаны ў зьвязку з расьследаваньнем выбуху ў габрэйскім цэнтры ў сталіцы Аргентыны ў 1994 годзе. Ахвярамі таго тэракту сталі 85 чалавек. Затрыманы ў той час ачольваў амбасаду Ірану ў Буэанас-Айрасе. Тэгэран лічыць арышт дыплямата незаконным і патрабуе ад Лёндану афіцыйных прабачэньняў.