ЕРУСАЛІМ. Лідэр палестынскай аўтаноміі Ясір Арафат лічыць, што міжнародны плян блізкаўсходняга ўрэгуляваньня, вядомы як «дарожная мапа» -- мёртвы. Арафат зрабіў гэтую заяву пасьля інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі Сі-Эн-Эн ужо, калі камеры былі выключаныя. Арафат абвінаваціў Ізраіль у зрыве рэалізацыі пляну. Учора ізраільскі міністар абароны Шаўль Мафаз заявіў, што ўрад Ізраілю не выключае магчымасьці высылкі Арафата з палестынскіх тэрыторыяў, бо менавіта ён замінае блізкаўсходняму ўрэгуляваньню.