Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:05 ]  Мілошавіч просіць, каб яго на 2 гады выпусьцілі на волю

ГААГА. Былы югаслаўскі прэзыдэнт Слабадан Мілошавіч сёньня заявіў Міжнароднаму трыбуналу ААН, каб яго вызвалілі з-пад варты найменей на два гады, каб падрыхтавацца да абароны. Судзьдзі адказалі, што гэтага ня будзе. Мілошавіч абвінавачваецца ў ў генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасьці і ваенных злачынствах у Харватыі, Босьніі і Косаве. Мілошавіч, які не прызнае Трыбунал і абараняе сябе сам, заявіў, што ён зьбіраецца паклікаць у суд у якасьці сьведкаў былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана і Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана.
XS
SM
MD
LG