Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:56 ]  МАГАТЭ заклікае Іран адкрыць свае аб'екты для інспэктараў


БЭРЛІН. Кіраўнік Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі Махамад Эль-Барадэй заклікаў Іран як мага хутчэй падпісаць пагадненьне, якое дасьць магчымасьць наладзіць дэталёвыя інспэкцыі ягоных ядзерных аб’ектаў. Паводле Эль-Барадэя, толькі поўная адкрытасьць Ірану дазволіць упэўніцца, што ядзерная праграма гэтай краіны мае мірны характар. Між тым Іран заявіў, што дасьць згоду на дадатковыя інспэкцыі сваіх ядзерных прагарамаў і падпіша адпаведны пратакол да дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі, калі іншыя краіны спыняць уціск на Тэгеран у гэтай справе. Барадэй) “Прадстаўнікі Ірану паведамілі мне ў мінулым тыдні, што яны ўжо прынялі рашэньне падпісаць гэты пратакол. Гэта стандартнае пагадненьне, якое ўжо падпісалі 80 краінаў. Таму калі рашэньне ёсьць, дык спадзяюцся, што шмат часу дзеля падпісаньня не спатрэбіцца”. Паводле іранскага міністэрства замежных справаў, Іран ўжо прадэманстраваў жаданьне супрацоўнічаць, калі дазволіў МАГАТЭ ўзяць пробы на сваіх атамных аб’ектах. Прамаўляючы ў Бэрліне кіраўнік МАГАТЭ закрануў і ірацкую праблему. Ён выказаўся за вяртаньне ў Ірак міжнародных інспэктараў. (Барадэй) “Мы ня скончылі нашай працы ў Іраку і, мяркую, туды трэба вярнуцца. Я быў бы, аднак, зьдзіўлены, калі б мы высьвятлілі, што Ірак меў дзеючую ядзерную праграму, бо калі мы пакідалі гэтую краіну, такой адроджанай праграмы на той час не было”.
XS
SM
MD
LG